Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 49 23.09.2014 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці - "Будынак былой паштовай станцыі (другая палова XIX стагоддзя) па вул. Ленінская, 49а ў г. Слаўгарад Магілёўскай вобласці"

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ верасня 2014 г. № 49

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка- культурнай каштоўнасці – «Будынак былой паштовай станцыі (другая палова XIX стагоддзя) па вул. Ленінская, 49а ў г. Слаўгарад Магілёўскай вобласці»

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак былой паштовай станцыі (другая палова ХІХ стагоддзя) па вул. Ленінская, 49а ў г. Слаўгарад Магілёўскай вобласці».

Міністр Б.У.Святлоў



ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова

Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь.09.2014 № 49

Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак былой паштовай станцыі (другая палова ХІХ стагоддзя) па вул. Ленінская, 49а ў г. Слаўгарад Магілёўскай вобласці»



ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI



1. Праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi – «Будынак былой паштовай станцыі (другая палова ХІХ стагоддзя) па вул. Ленінская, 49а ў г. Слаўгарад Магілёўскай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гiсторыка- культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. Будынак былой паштовай станцыі (другая палова ХІХ стагоддзя) па вул. Ленінскай, 49а ў г. Слаўгарадзе Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыi «2», якая ўнесена ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь пад шыфрам 512Г000521 у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гiсторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).

3. Праект зон аховы распрацаваны ўнiтарным вытворчым камунальным прадпрыемствам «Цэнтр па рэстаўрацыi» па заказе Слаўгарадскага райвыканкама.

4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэннi межаў зон аховы i ўсталяванні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу наяўнай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы.

Схема зон аховы дадаецца. ГЛАВА 2

АХОЎНАЯ ЗОНА



7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.

Плошча ахоўнай зоны складае 0,39 га.

8. Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе ў створы з агароджай тэрыторыі Слаўгарадскага раённага гістарычнага краязнаўчага музея (далей – музей) да заходняга боку праезнай часткі вул. Ленінскай;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе па заходнім баку праезнай часткі вул. Ленінскай;

на поўдні – лінія, якая ідзе ад заходняга боку праезнай часткі вул. Ленінскай у створы з агароджай тэрыторыі музея і паўднёвым фасадам гаспадарчай пабудовы;

на захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з агароджай тэрыторыі музея.

9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, збудаванняў, якія небяспечныя ў пажарным і выбуховым плане, забруджваюць паветраны і водны басейны, ствараюць значныя транспартныя і грузавыя патокі;

устаноўка буйнапамерных рэкламных канструкцый.

Пры выкананні земляных работ неабходна забяспечыць рэалізацыю мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з Палажэннем аб ахове археалагічных аб’ектаў пры правядзенні земляных і будаўнічых работ, ажыццяўленні іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 мая 2002 г. № 651 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 59, 5/10482; 27.07.2012, 5/36005).

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:

правядзенне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі і санацыі зялёных насаджэнняў;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый.



ГЛАВА 3

ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ



11. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена з мэтай рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гісторыка-культурнай каштоўнасці. Межы зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.

Зона рэгулявання забудовы складаецца з двух участкаў.

Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 0,68 га.

12. Першы ўчастак зоны рэгулявання забудовы знаходзіцца на поўначы ад гісторыка-культурнай каштоўнасці. Межамі першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе па паўднёвым баку праезнай часткі 2-га зав. Карла Маркса;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе па заходнім баку праезнай часткі вул. Ленінскай;

на поўдні – лінія, якая ідзе па паўночнай мяжы ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці;

на захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з агароджай тэрыторыі музея да паўднёвага боку праезнай часткі 2-га зав. Карла Маркса. 13. Другі ўчастак зоны рэгулявання забудовы знаходзіцца на поўдні ад гісторыка- культурнай каштоўнасці. Межамі другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе па паўднёвай мяжы ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе па заходнім баку праезнай часткі вул. Ленінскай;

на поўдні – лінія, якая ідзе па паўднёвым баку мясцовага праезду з вул. Ленінскай, далей лінія, якая ідзе ў створы з паўночным фасадам жылога дома па вул. Ленінскай, 37;

на захадзе – лінія, якая ідзе ў своры з агароджай тэрыторыі музея.

14. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў вышэй за 7 метраў ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальных і складскіх аб’ектаў, іншых збудаванняў, якія небяспечныя ў пажарным і выбуховым плане, забруджваюць паветраны і водны басейны, выклікаюць значныя транспартныя і грузавыя патокі.

15. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:

уладкаванне аўтастаянак;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый. Дадатак

да праекта зон аховы

гісторыка-культурнай каштоўнасці –

«Будынак былой паштовай станцыі

(другая палова ХІХ стагоддзя)

па вул. Ленінская, 49а ў г. Слаўгарад

Магілёўскай вобласці»

Другие НПА

Постановление МК РБ №48 от 16.09.2014 О внесении дополнения в постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 1 августа 2013 г. № 45 Постановление МО РБ №27 от 18.09.2014 О признании утратившими силу некоторых постановлений Министерства обороны Республики Беларусь и структурного элемента постановления Министерства обороны Республики Беларусь от 8 апреля 2008 г. № 41 Постановление МО РБ №31 от 22.09.2014 О признании утратившим силу постановления Министерства обороны Республики Беларусь от 30 мая 2003 г. № 34 Приказ МО РБ №16 от 24.09.2014 О признании утратившими силу приказов Министерства обороны Республики Беларусь от 15 февраля 2002 г. № 3 и от 10 декабря 2008 г. № 37 Постановление Минэнерго РБ №27 от 15.09.2014 Об установлении форм заявлений Решение Минский горисполком №2439 от 25.09.2014 О минимальном количестве рабочих дней для участия безработных в оплачиваемых общественных работах на IV квартал 2014 года Решение Брестский облсовет №27 от 26.08.2014 О внесении изменений в решение Брестского областного Совета депутатов от 22 декабря 2012 г. № 243 Решение Столинский райисполком №1553 от 09.09.2014 О минимальном количестве рабочих дней для участия безработных в оплачиваемых общественных работах на IV квартал 2014 года Решение Бешенковичский райисполком №905 от 11.09.2014 О показателях стоимости одного квадратного метра общей площади квартир жилых домов, строящихся с государственной поддержкой, в текущем уровне цен на сентябрь 2014 года в Бешенковичском районе Решение Браславский райсовет №19 от 16.09.2014 О внесении изменений в решение Браславского районного Совета депутатов от 27 декабря 2013 г. № 256